|
Профессиональная кухня тренера (из опыта неформального образования в третьем секторе) |
|
Профессиональная
кухня тренера (из опыта
неформального образования в третьем секторе) /
Отв. ред. Е. Карпиевич, В. Величко. – СПб.: Невский простор, 2003. – 256 с.
У кнізе разглядаюцца ўзнікаючыя ў
практыцы семінараў праблемы, з якімі сутыкаецца трэнер, што працуе ў сферы
нефармальнай адукацыі дарослых. Абмяркоўваюцца пытанні, звязаныя з трэнерскай
пазіцыяй на семінары, пабудовай праграмы, планаваннем часу і ацэньваннем
эфектыўнасці адукацыйных падзей, выкарыстаннем метадаў дыскусіі і працы з
тэкстам.
Асобная ўвага надаецца агульнаму аналізу сітуацыі
з нефармальнай адукацыяй у Беларусі і Швецыі, а таксама апісанню папулярнага ў
скандынаўскіх краінах метада адукацыйных
гурткоў. Кніга адрасуецца актывістам адукацыйных і асветніцкіх грамадскіх
арганізацый, людзям, якія працуюць у нефармальнай адукацыі, а таксама
прадстаўнікам традыцыйнай сістэмы адукацыі (настаўнікам школ, выкладчыкам ВНУ,
сацыяльным педагогам і псіхолагам, спецыялістам па пазакласнай і пазашкольнай
працы). |