|
Грамадзянская адукацыя дарослых: ацэнка эфектыўнасці праграмм |
|
Грамадзянская адукацыя дарослых: ацэнка
эфектыўнасці праграмм / Пад агул. рэд. Д. Карпіевіча, С. Гаўдзіс. – Мн.:
Медысонт, 2004. – 232 с.
Дадзенае выданне падрыхтавана ў рамках праекта
"Навучаемся грамадзянскасці: як дасягнуць поспеху", рэалізаванага пры
дапамозе праграмы TACIS
"Падтрымка развіцця грамадзянскай супольнасці". Выданне ўяўляе сабой
зборнік артыкулаў па розных аспектах ацэнкі эфектыўнасці адукацыйных праграм,
праектаў і асобных падзей. У ім адлюстраваныя розныя пункты гледжання і
падыходы да ацэнкі, а таксама прапанаваныя некаторыя практычныя інструменты для
ацэнкі пректаў у сферы грамадзянскай адукацыі, якія праводзяцца грамадскімі
аб'яднаннямі і іншымі некамерцыйнымі арганізацыямі.
Зборнік адрасуецца актывістам адукацыйных і асветніцкіх грамадскіх
арганізацый, людзям, якія працуюць у нефармальнай адукацыі, а таксама ўсім, ты
кто прафесійна цікавіцца пытаннямі ацэнкі эфектыўнасці адукацыйных праграмм. |