|

|
Маб. +375 29 6 61-83-41
e-mail:
Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script
|
Адукацыя
1990-1995 гг. – гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта;
1995 -1998 гг. - аспірантура Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта;
1999 г. – абараніў кандыдатскую дысертацыю па гісторыі Беларусі;
Скончыў каля 20 курсаў і трэнінгаў для трэнераў і лідэраў грамадскіх арганізацый, у тым ліку:
- Стажыроўка ”Сацыяльная дапамога моладзі ў Германіі”, Германія, 1994;
- Семінар “Вопыт працы польскіх NGO” - Форум Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Польшча, 1995;
- Трэнінг для трэнераў польскага Фонда Адукацыі дзеля Дэмакратыі (Літва, Украіна), 1997;
- 2-хэтапны трэнінг для трэнераў - Wales Council for voluntary action, Беларусь, 1997-1998;.
- Baltic AE Spring School 2002 - Baltic Adult Education Network, Беларусь, 2002.
- 3-х тыдневая стажыроўка па тэме Public Advocacy, Харватыя, ЗША - Education for Organizations in Civil Sector, Zagreb; Heartland International, Chicago, 2002.
- “Школа-трэнераў” – серыя адукацыйных праграм для трэнераў і лідэраў грамадскіх арганізацый, рэалізуемая ГА "Адукацыйны цэнтар "ПОСТ"і SV-Stockholm (Швецыя), 2001-2003.
Досвед працы:
1995-1997 гг. – супрацоўнік ГА «Маладзежны адукацыйны саюз «Фіальта»;
З 1997г. – старшыня праўлення ГА "Адукацыйны цэнтар "ПОСТ" (
Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script
);
З 2004 г. – галоўны рэдактар часопіса нефармальнай адукацыі "Адукатар", што выдаецца сеткай грамадскіх арганізацый сферы грамадзянскай адукацыі (www.adukatar.net).
З 1995 г. працуе ў якасці трэнера. За гэты час правёў больш за 100 семінараў і трэнінгаў для вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, трэнераў, лідэраў грамадскіх арганізацый Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы, Германіі, Польшчы, Швейцарыі.
Асноўныя напрамкі правадзімых адукацыйных праграм: актыўнае навучанне ў грамадзянскай адукацыі, міжкультурнае навучанне, развіцце мясцовых супольнасцяў, трэнінгі для трэнераў, абарона грамадскіх інтарэсаў (advocacy).
Сярод арганізацый, па запрашэнню якіх праводзіў адукацыйныя праграмы, асобна можна зазначыць:
- Кіеўскі офіс Праграмы «Альянс Партнерства Каунтэрпарт» (серыя семінараў для украінскіх НДА у 2001 г.);
- Хрысціянскі Дзіцячы Фонд (Украіна) (серыя трэнінгаў для трэнераў, 2003-2005гг.);
- Прадстаўніцтва Сусветнага Банка (шэраг семінараў для лідэраў НДА і прадстаўнікоў міністэрств Беларусі; 2003, 2007);
- Міжнародны адукацыйны цэнтар у Дортмундзе (з 2005 г. з'яўляецца рэгіянальным каардынатарам па Мінскай вобласці Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага урада Германіі. Асноўная функцыя – арганізацыя і правядзенне семінараў, круглых сталоў, накірованных на вырашэнне рэгіянальных праблем (www.fpb-belarus.org));
- Сусветны Савет Царквей, офіс па справах Усходняй Еўропы (2007 г., трэнінг "Як эфектыўна арганізаваць навучанне ў дзейнасці царкоўных арганізацый).
Дзмітрый Карпіевіч з'яўляўся кіраўніком шэрагу праектаў і праграм, рэалізаваных "Адукацыйным цэнтрам "ПОСТ". Сярод іншых:
- «Адукацыя дзеля дэмакратыі» (1999 г., сумесны праект з "Таварыствам Лева", Львоў; Фонды Еўразія и «Відроження»);
- «Міжкультурная адукацыя ў школе» (2001, Прадстаўніцтва УВКБ ААН у РБ);
- «Грамадзянская мужнасць» (2002-2003, Фонд Боша, Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага урада Германіі);
- «Стварынне грмадскага клуба ў мікрарайоне г. Мінска "Захад" (2003-2004, Праграма «Альянс Партнерства Каунтэрпарт»);
- "Магчымасці адукацыі і працауладкавання моладзі" (2007, Сусветны Банк)
Уваходзіў ў аргкамітэт Фестываля нефармальнай адукацыі, што адбыўся ў верасні 2006 г.
Дзмітрый Карпіевіч мае шэраг публікацый, як у педагагічных выданнях, так і ў выданнях трэцяга сектара.
Адзін з аўтараў кніг:
"Інавацыйныя метады навучання ў грамадзянскай адукацыі" (у другім выданні – "Грамадзянскае выхаванне"). Аўтары: У.Вялічка, Дз.Карпіевіч, А.Карпіевіч, Л.Кірылюк. Мн., "Медысонт", 1999.
"Міжкультурная адукацыя ў школе". Аўтары: У.Вялічка, А.Дзяргай, В.Саўчык, Дз.Карпіевіч. Мн, "Тэсей", 2001.
"Прафесійная кухня трэнераў (з досведу нефармальнай адукацыі ў трэцім сектары). Пад рэд. А. Карпіевіч і У. Вялічкі. С-Пт., 2003.
"Ацэнка эфектыўнасці адукацыйных праектаў і праграм". Пад рэд. Дз. Карпіевіча і С.Гаўдзіс. Мн, "Медысонт", 2004. |